Усе навіны

Раналду, Месі, Леброн Джэймс, Канела – у топ-10 самых высокааплатных спартсменаў года па версіі Forbes

2 траўня, 23:45

Выданне Forbes прадставіла рэйтынг самых высокааплатных спартсменаў за апошні год.

За год спартсмены па топ-10 сумарна зарабілі 1,11 мільярда долараў. Гэта новы рэкорд рэйтынгаў ад Forbes. Папярэдні рэкорд быў устаноўлены ў 2018 годзе – 1,06 мільярда.

Топ-10 узначаліў футбольны нападаючы «Аль-Насра» Крышціяну Раналду. Ён зарабіў 136 мільёнаў долараў.

Другім стаў форвард «ПСЖ» Ліянель Месі, на рахунку якога 130 заробленых мільёнаў.

Трэцім стаў футбаліст «ПСЖ» Кіліян Мбапэ (120 мільёнаў).

У топ-10 таксама ўвайшлі баскетбалісты Леброн Джэймс, Стэфен Кары, Кевін Дзюрэнт, абсалютны чэмпіён свету ў другой сярэдняй вазе Сауль Альварэс (58-2-2, 39 КО), гальфісты Дастын Джонсан, Філ Мікельсан, а таксама былы тэнісіст Роджэр Федэрэр.

Самыя высокааплатныя спартоўцы года па версіі Forbes:

1. Крышціяну Раналду (футбол) – 136 мільёнаў долараў (46 – у спорце/90 – па-за спортам)

2. Ліянель Месі (футбол) – 130 млн (65/65)

3. Кіліян Мбапэ (футбол) – 120 млн (100/20)

4. Леброн Джэймс (баскетбол) – 119,5 млн (44,5/75)

5. Сауль Альварэс (бокс) – 110 млн (100/10)

6. Дастын Джонсан (гольф) – 107 млн (102/5)

7. Філ Мікельсан (гольф) – 106 млн (104/2)

8. Стэфен Кары (баскетбол) – 100,4 млн (48.4 / 52)

9. Роджэр Федэрэр (тэніс) – 95,1 млн (0,1/95)

10. Кевін Дзюрэнт (баскетбол) – 89,1 млн (44,1/45)