Усе навіны

Экс-гулец БАТЭ Младэнавіч ударыў трох сапернікаў за 10 секунд пасля фіналу Кубка Польшчы і атрымаў чырвоную картку

3 траўня 2023, 10:57

Сербскі абаронца «Легіі» Філіп Младэнавіч, які больш за сем гадоў таму выступаў за БАТЭ, перамог «Ракув» у фінале Кубку Польшчы (0:0, 6:5 пен.).

Пасля вырашальнага сэйва футбалісты «Легіі» пабеглі на супрацьлеглую палову поля святкаваць поспех да свайго фан-сектара. Па дарозе адбылася сутычка, у якой паўдзельнічаў Младэнавіч. Абаронца за дзясятак секунд прымудрыўся ўдарыць адразу траіх сапернікаў – Віктара Длугаша, Марчына Цэбулю і Жана Карласа.

За такія паводзіны Младзенавіч пазней атрымаў прамую чырвоную картку ад арбітра.