Усе навіны

«Мiнск» не будзе гуляць хатнія матчы ў Смалявічах – на «Азёрным» не працуе табло

3 траўня 2023, 16:34

«Мiнск» не будзе гуляць дамашнія матчы ў Смалявічах, як чакалася раней. Прычынай стала тое, што на стадыёне «Азёрны» не працуе табло.

Найбліжэйшы матч чэмпіянату Беларусі супраць «Гомеля» каманда правядзе ў Мiнску на САК «Алімпійскі». Потым «Мiнск» прымаць супернікаў будзе на «Трактары».