Усе навіны

З «Шахцёра» знімуць 15 ачкоў, а з «Энергетыка-БДУ» – 10, 50 чалавек пажыццёва адхіляць ад футбола за дамоўныя матчы (Татур)

4 траўня 2023, 12:13
16

Як паведамляе журналіст Уладзіслаў Татур, спасылаючыся на некаторыя свае крыніцы, з «Шахцёра» знімуць 15 ачкоў, а з «Энергетыка-БДУ» – 10. Таксама вызначаць спіс з 50 чалавек, якіх пажыццёва адхіляць ад футбола.

Нагадаем, што «Шахцёр» падазраецца ў стымуляванні трэціх клубаў чэмпіянату Беларусі. Пад падазрэннем аказаліся пяць матчаў мінулага сезона. Таксама пад падазрэнне трапіў «Энергетык-БДУ».

«Пытанне толькі ў тым, з якога сезона будуць мінусаваць ачкі – гэтага ці мінулага. Калі з мінулага, то БАТЭ – чэмпіён? Слаба веру ў такі сцэнар, але паглядзім», – напісаў Татур.

Раней «Прессбол» паведаміў, што рашэнне па справе «Шахцёра» абвесцяць 4 траўня.

Паказаць яшчэ 16