Усе навіны

Арцём Васькоў: «Футбола ў Польшчы менш, чым у Беларусі, але ўсе гуляюць костка ў костку. Калі нехта думае, што прыедзе з піўным жывоцікам і будзе спакойна гуляць, то гэта не так»

5 траўня 2023, 13:19

Паўабаронца польскага «Стылона» (Д4) Арцём Васькоў у інтэрв'ю тэлеграм-каналу «О, спорт! Ты – мир»  падзяліўся ўражаннямі пра польскае Д4.

– За каманду з Любліна вы паспелі пагуляць, у дэбютным матчы нават аформілі дубль.

– Так, было такое. У польскім Д4 футбол больш сілавы, калі параўноўваць з беларускім. У камандах – сапраўдныя атлеты, вельмі моцныя хлопцы. Футболу тут менш, чым у Беларусі, але ўзровень супраціву, напал барацьбы на ўзроўні, усе гуляюць костка ў костку. Калі нехта думае, што прыедзе з піўным жывоцікам у Д4 Польшчы і будзе спакойна гуляць, то гэта не так.

– Калі б «Люблінянка» заявілася ў вышэйшую лігу Беларусі, як бы яна сябе там адчувала?

– Напэўна, аб «вышцы» казаць не варта, але вось у першай шасцёрцы Д2 каманда гуляла б стабільна, – сказаў Васькоў.