Усе навіны

«МЮ» гатовы прапанаваць 50 млн еўра і Марсьяля за Лаўтара

5 траўня 2023, 13:26

«Манчэстэр Юнайтэд» зацікаўлены ў трансферы форварда «Інтэра» Лаўтара Марцінеса, паведамляюць Transfer News Live са спасылкай на Calciomercato.

Улетку «чырвоныя» гатовы прапанаваць за 25-гадовага аргенцінца Антоні Марсьяля і 50 мільёнаў еўра.

Лаўтара забіў 23 галы і зрабіў 9 асістаў у 48 матчах за «Інтэр» у сезоне.

На рахунку Марсьяля 7 забітых мячоў і 3 дзейсныя перадачы ў 24 сустрэчах сезона за «Юнайтэд».