Усе навіны

Бюджэт «Арсенала» на летнія трансферы складзе больш за 150 млн фунтаў (The Independent)

5 траўня 2023, 16:42

Бюджэт «Арсенала» на летняе трансфернае акно складзе больш за 150 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, паведамляе The Independent.

Галоўны трэнер каманды Мікель Артэта хоча ўдасканаліць каманду перад новым сезонам АПЛ. У прыватнасці, іспанец хоча падпісаць паўабаронцу (прыярытэт), нападаючага і абаронцу.

Галоўнай трансфернай мэтай на пазіцыю хаўбека з'яўляецца Дэклан Райс з «Вэст Хэма».

Таксама лонданцы могуць аднавіць цікавасць да Майсеса Кайседа з «Брайтана», Муса Дыябі з «Баера» і Марка Гехі з «Крыстал Пэлас».

У той жа час лонданскі клуб гатовы выслухаць трансферныя прапановы па Кірану Цірні, Рэйсу Нэльсану, Фаларыну Балагуну, Нуну Таварэшу і Нікаля Пепе.

Артэта лічыць, што «Арсенал» у гэтым сезоне выйшаў на мяжу сваіх магчымасцяў, але для барацьбы за чэмпіёнскі тытул яго каманда недастаткова добра аснашчана.