Усе навіны

Фларэнціна Перэс: «Не хачу больш чуць пра сыход Анчалоці з «Рэала». У яго ёсць кантракт, і мы шчаслівыя»

7 траўня 2023, 08:55

Прэзідэнт «Рэала» Фларэнціна Перэс пасля перамогі ў фінале Кубка Іспаніі з «Асасунай» (2:1) адказаў на пытанне пра будучыню галоўнага трэнера Карла Анчалоці.

«Больш не хачу пра гэта чуць. У яго ёсць кантракт, і мы шчаслівыя», – сказаў Перэс.

Кантракт 63-гадовага італьянца дзейнічае да 2024 года. Раней паведамлялася, што ён можа ўзначаліць зборную Бразіліі.