Усе навіны

Трэнер вышэйшай лігі: «Шахцёр» вырашыў дзейнічаць, скажам так, не занадта справядліва ў адносінах да іншых. І самі футбалісты прызнаюцца ў прыватных гутарках, што так, было стымуляванне»

7 траўня 2023, 10:02

Трэнер вышэйшай лігі ў інтэрв'ю тэлеграм-каналу «О, спорт! Ты – мир!» падзяліўся меркаваннем пра сітуацыю ў «Шахцёры».

– Як вы рэагуеце на навіны аб магчымых санкцыях у дачыненні да «Шахцёра» – такіх, як зняцце ачкоў?

– Слухайце, клуб сам мог абыгрываць любога суперніка, мы ўсё бачылі, які быў склад, якая лаўка. Але «Шахцёр» вырашыў дзейнічаць, скажам так, не надта справядліва ў адносінах да іншых. І самі футбалісты прызнаюцца ў прыватных гутарках, што так, было стымуляванне. Салігарчане, паўтаруся, маючы моцны склад, усё роўна дзейнічалі несправядліва. І не ў адным матчы, і беручы грошы з дзяржбюджэту, – распавёў трэнер.

Tribuna.com публікуе каментарыі спікераў, якія знаходзяцца ў Беларусі, ананімна для іх бяспекі.