Усе навіны

Галоўны трэнер «Смаргоні» Трухаў: «Гол «Нафтану» арганізавалі легіянеры? На тое яны і ёсць у камандзе, яны павінны быць мацнейшымі за мясцовых хлопцаў і павінны рабіць вынік».

7 траўня 2023, 23:44

Галоўны трэнер «Смаргоні» Ігар Трухаў пракаментаваў перамогу каманды над «Нафтанам» з лікам 1:0.

– Па тым, як складаўся матч, можна было выказаць здагадку, што гэта была класічная гульня да забітага мяча. На мой погляд, у другім тайме мы выглядалі лепш і заслужылі гэты мяч.

– У запасе застаўся Глеб Расадкін. Чаму гэтак вырашылі?

– Па-першае, у яго пашкоджанне. А па-другое, падалося, што Ідрыс дадасць нам хуткасці ў нападзе. І ён забіў гэты важны мяч.

– Гол арганізавалі легіянеры. Гэта найграваецца ці спантанна ў іх выйшла?

– На тое ў камандзе і легіянеры, якія павінны быць мацнейшыя за мясцовых хлопцаў. І яны мусяць рабіць вынік.

– Другі матч у Смаргоні – другая перамога. Наколькі важна вам гуляць дома?

– Нашы заўзятары ходзяць на гульні, падтрымліваюць нас. Усе хатнія нашы гульні вельмі эмацыйныя. Вялікі дзякуй ім. Для нас вельмі важна гуляць дома, на «Юнацтве», – сказаў Трухаў.