Усе навіны

У плэй-оф Чэмпіёншыпа згуляюць «Лутан», «Мідлсбра», «Ковентры» і «Сандэрленд»

8 траўня 2023, 19:45

Завяршыўся рэгулярны сезон Чэмпіёншыпа і вызначыліся ўсе ўдзельнікі плэй-оф за выхад у АПЛ.

За павышэнне ў класе будуць змагацца каманды, якія занялі месцы ў турнірнай табліцы з трэцяга па шостае.

У паўфінале «Лутан» згуляе з «Сандэрлендам», «Мідлсбра» – з «Ковентры». Першыя матчы пройдуць 13-14 траўня, зваротныя – 16-17 траўня.

Пераможцы пар у фінале разыграюць трэцюю пуцёўку ў АПЛ. Фінальны матч пройдзе 27 траўня.

Раней выхад у АПЛ сабе гарантавалі «Бернлі» і «Шэфілд Юнайтэд».