Усе навіны

Месі, Алькарас, Эрыксен, зборная Аргенціны па футболе – сярод лаўрэатаў прэміі Laureus World Sports Awards

8 траўня, 23:30

Сталі вядомыя лаўрэаты спартыўнай прэміі Laureus World Sports Awards па выніках 2022 гады.

Спартсменам года прызналі нападаючага «ПСЖ» і зборнай Аргенціны Ліянеля Месі – ён стаў чэмпіёнам свету ў мінулым годзе.

Спартсменкай года стала ямайская лёгкаатлетка Шэлі-Эн Фрэйзер-Прайс – яна атрымала 5-ы тытул чэмпіёнкі свету ў бегу на 100 м і перамагла ў «Дыяментавай лізе» па выніках сезона 2022 года.

Каманда года – зборная Аргенціны па футболе, якая стала чэмпіёнам свету ў 2022 годзе.

Прарывам года стаў іспанскі тэнісіст Карлас Алькарас – у 2022-м ён стаў самай маладой першай ракеткай свету ў гісторыі і атрымаў першы тытул турніру Вялікага шлема.

Вяртаннем года прызнаны датчанін Крысціян Эрыксен з «Манчэстэр Юнайтэд», які працягвае прафесійную кар'еру пасля спынення сэрца ў чэрвені 2021 года.

Спартсменкай года сярод альтэрнатыўных відаў спорту выбралі кітаянку Эйлін Гу – у 2022-м яна стала самай маладой алімпійскай чэмпіёнкай у лыжным фрыстайле, выйграўшы спаборніцтвы па бігейры.

Спартсменка года з інваліднасцю – Кацярына Дэбрунер са Швейцарыі. Яе адзначылі за дамінаванне ў велатрэку.

Laureus World Sports Awards – спартыўная ўзнагарода, лаўрэатаў якой вызначаюць найлепшыя журналісты з каля 80 краін.