Усе навіны

Паліцевіч пасля 1:0 над «Шахцёрам»: «Заканамерная перамога. Быў адзін момант – дзякуй Шпакоўскаму»

8 траўня 2023, 23:51

Абаронца мінскага «Дынама» Сяргей Паліцевіч падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Шахцёрам» (1:0).

– Лічу, што заканамерная перамога. У прынцыпе, крыху нервовая атрымалася. Таму што напрыканцы першага прапусцілі і другі тайм крыху душыў вынік. Але ў цэлым, мне здаецца, заслужаная перамога. Быў адзін момант, дзякуй Дзянісу [Шпакоўскаму]. Але на тое мы і каманда, што кожны выбаўляе адзін аднаго, – сказаў Паліцевіч.