Усе навіны

Брамнік «Горак» Капанцоў пра перамогу 15:0 у Д3: «Хлопцы з Мсціслава не вінаватыя, іх прымусілі гуляць у другой лізе»

9 траўня, 11:18
1

Брамнік «Горак» Руслан Капанцоў пракаментаваў перамогу над «Віхурай» з Мсціслава ў другой лізе з лікам 15:0.

– Як вам дзейства? Ці можна гэта назваць футболам?

– Не ведаю, як гэта правільна назваць. Хлопцы з Мсціслава не вінаватыя, іх прымусілі. Я так разумею, яны не моцна хацелі гуляць у другой лізе. Што зрабіць, такія нашы рэаліі. Такое, у прынцыпе, здаралася і ў мінулым сезоне - я маю на ўвазе буйныя вынікі. Было, вядома, крыху лепей, але… Раней, калі другая ліга дзялілася па тэрытарыяльным прынцыпе, былі Гомель, Віцебск, было цікавей. І ўзровень лепшы. Што маем, тое маем. Трэба ўсё роўна выходзіць, выйграваць, раз такі фармат прынялі.

– Ёсць меркаванне, што гэта, груба кажучы, прафанацыя...

– Ну так, лепш, вядома, тэрытарыяльны прынцып на некалькі зон. А калі яны хочуць, як гэта называецца, папулярызацыю футбола, то няхай гэта будзе Д3, а ніжэй яшчэ захаваць чэмпіянаты абласцей – дапусцім, трэцюю лігу. Няхай гуляюць клубы з кожнага райцэнтра, – сказаў Капанцоў.