Усе навіны

Пераход Месі ў Саудаўскую Аравію – вырашаная справа (AFP)

9 траўня, 12:55

Нападаючы «ПСЖ» Ліянэль Месі ў наступным сезоне будзе гуляць у Саудаўскай Аравіі, сведчыць AFP са спасылкай на блізкія да перамоваў крыніцы.

Адзначаецца, што гэта ўжо «вырашаная справа». 35-гадовы аргенцінец пакіне парыжскую каманду свабодным агентам.

Раней паведамлялася, што найбольш верагодны варыянт – падпісанне рэкорднага кантракту з «Аль-Хілалем». У «ПСЖ» гэтую інфармацыю каментаваць адмовіліся.

Месі ўжо вярнуўся да трэніровак пасля адхілення, якое было скарочана з 14 да 6 дзён. Прычынай пакарання Леа стала паездка ў Саудаўскую Аравію, дзе ён выконваў абавязкі турыстычнага пасла краіны.

У бягучым сезоне ў актыве Месі 20 галоў і 19 асістаў у 37 матчах, падрабязная статыстыка – тут.