Усе навіны

«Атлетыка» гатовы аддаць Фелікса ў чарговую арэнду за 16 млн фунтаў, але «Чэлсі» яшчэ прапануе абмен на Абамеянга і Кукурэлью

9 траўня, 18:16

«Атлетыка» і «Чэлсі» пакуль не могуць дамовіцца пра паўнавартасны выкуп нападаючага Жаау Фелікса, які выступае за лонданцаў на правах арэнды. Пра гэта паведамляе Evening Standard.

Праблема заключаецца ў тым, што мадрыдцы не маюць намеру зніжаць свае патрабаванні – яны хочуць атрымаць за 23-гадовага футбаліста 88 мільёнаў фунтаў. Пры гэтым клуб гатовы аддаць партугальца ў яшчэ адну арэнду за 16 мільёнаў фунтаў – за першую «Чэлсі» заплацілі каля 10 мільёнаў.

Кіраўніцтва лонданцаў яшчэ не прыняло канчатковага рашэння. Яны паспрабуюць варыянт з абменам на П'ера-Эмерыка Абамеянга і Марка Кукурэлью, якімі цікавіцца «Атлетыка».

Сам Фелікс хацеў бы застацца ў камандзе. У другой палове сезона ён правёў 17 матчаў за «Чэлсі», вызначыўшыся 3 галамі. Падрабязная статыстыка – тут.