Усе навіны

Карла Анчалоці пра гола дэ Бруйнэ: «Мяч быў па-за гульнёй. Пра гэта кажа тэхніка, не я»

10 траўня 2023, 08:46

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці пракаментаваў эпізод з голам Кевіна дэ Бруйнэ, які ўстанавіў канчатковы лік першага паўфінальнага матчу ЛЧ супраць «Манчэстэр Сіці» (1:1).

«Мяч быў па-за гульнёй. Пра гэта гаворыць тэхніка, не я. Мне здаецца дзіўным, што арбітры не кантралявалі гульню належным чынам. Суддзя быў недастаткова ўважлівы», – сказаў Анчалоці на пасляматчавай прэс-канферэнцыі.