Усе навіны

Хацкевіча запрасілі на развітальны матч экс-гульца зборнай Украіны Селязнёва, дзе збяруць сродкі на аўто для вайскоўцаў

10 траўня, 14:12

Былы нападаючы данецкага «Шахцёра», украінскага «Дняпра» і зборнай Украіны Яўген Селязнёў правядзе развітальны матч.

Гульня адбудзецца 6 чэрвеня на стадыёне «Авангард» у Ужгарадзе. 5 чэрвеня на гэтым жа стадыёне пройдзе адкрытая трэніроўка. Указана, што згуляць у гэтым матчы запросяць зорак футбола розных гадоў: Алега Пратасава, беларускага трэнера Аляксандра Хацкевіча, Руслана Ратаня, Дарыё Срну, Міхаіла Мудрыка і Арцёма Доўбіка. Гульня пройдзе без удзелу зорак шоу-бізнесу.

Матч будзе дабрачынным. Мэта – сабраць сродкі на аўто для брыгад, якія працуюць на розных напрамках.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.