Усе навіны

Трэнер акадэміі мінскага «Дынама» Сабалеўскі пра праблемы з бацькамі: «Мы разбярэмся з тым, што дзіця павінна рабіць і як. Вы пакарміце, напаіце, дайце адпачыць і ўсё»

10 траўня, 15:35

Трэнер акадэміі мінскага «Дынама» Аляксандр Сабалеўскі расказаў пра праблемы з бацькамі ў дзіцячым футболе.

– Праблема – гэта нерэалізаваная амбіцыя бацькоўская. Сам, дапусцім, не зайграў, і ён хоча праз сына рэалізаваць свае нейкія дасягненні, якія ў яго не атрымаліся. І ён пачынае нешта там выказваць, відэа здымае.

Я кажу: «Хлопцы, не чапайце вы дзяцей. Ім сем, восем, дзевяць год. Ім проста трэба любіць футбол, гуляць [у яго]. Мы разбяромся з тым, што ён павінен рабіць і як. Вы яго пакарміце, напаіце, дайце адпачыць і ўсё», – сказаў Сабалеўскі.