Усе навіны

«Тарпеда-БелАЗ» трэці раз згуляе ў фінале Кубка Беларусі

10 траўня 2023, 20:20

Сёння, 10 мая, «Тарпеда-БелАЗ» згуляў унічыю са «Славіяй» – 0:0, і дзякуючы перамозе ў першай сустрэчы (1:0) жодзінцы выйшлі ў фінал Кубка Беларусі.

Для «аўтазаводцаў» будучы вырашальны матч стане трэцім у гісторыі.

Першы фінал «Тарпеда-БелАЗ» гуляў у 2010 годзе супраць БАТЭ. Тады барысаўчане разграмілі сапернікаў – 0:5.

Другая спроба аказалася для «Тарпеда-БелАЗ» удалай. У 2016 жодзінцы атрымалі перамогу над усё тым жа БАТЭ (0:0, 3:2 па пенальці).

Сапернік «Тарпеда-БелАЗ» вызначыцца па выніку супрацьстаяння БАТЭ і «Нёмана». Першы матч каманд завяршыўся 1:1.