Усе навіны

Біёнчык пра вылет «Славіі» з Кубка: «Мару, каб у Мазыры мы забыліся пра такое паняцце, як «годна» ці «нягодна». Ёсць толькі адзін крытэрый – гэта перамога»

10 траўня, 21:43

Галоўны трэнер «Славіі» Іван Біёнчык падвёў вынік супрацьстаяння з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗам» (0:0, 0:1) у паўфінале Кубка Беларусі.

– Думаю, што любому калектыву прыкра не прайсці ў фінал. Безумоўна, мы засмучаныя. Але адначасова ёсць пачуццё, што мы рабілі ўсё, што маглі: спрабавалі забіць і прайсці далей. Што ж, не атрымалася. Як ёсць, так ёсць.

– Абстрагуючыся ад выніку, якую адзнаку сёння камандзе паставіце па дзесяцібальнай шкале?

– Цяжка казаць або выстаўляць нешта, таму што гэта дынаміка, і дынаміка пастаянная. Былі як добрыя, так і не надта ўдалыя. Але улічваючы тое, што мы сёння мелі, я б, напэўна, не пасаромеўся сказаць, што гэта «васьмёрка».

– Нягледзячы на тое, што не змаглі выйграць трафей, ці лічыце вы, што «Славія» выступіла годна ў Кубку?

– Я проста мару, каб у Мазыры мы забыліся на такое паняцце, як «годна» ці «нягодна». Ёсць толькі адзін крытэр – гэта перамога. Усё астатняе пад сабой не нясе ніякай глебы.

– Зразумела, што для перамогі не хапіла галоў, а чаго не хапіла для гола?

– Не хапіла галоў. Удараў, перадач, хоць хутчэй дакладнасці і ўдачы. У першым матчы яна спрыяла «Тарпеда». Тады быў фол на Мельніку, і мяч адскочыў да Гарбачыка. Сёння не хапіла таго, каб мяч ад штангі адскочыў у створ брамы. Не хапіла лаўкі, бо адсутнічае Пятрэнка, бо ён у войску, Анцілеўскі, бо арандаваны ў «Тарпеда». Многія былі па розных прычынах не гатовы.

– Залескі пачынаў на правым флангу, а Руцкі на левым, але затым яны зноў памяняліся. Так першапачаткова планавалася?

– Не, таму што першапачаткова мы планавалі гуляць па іншай сістэме. Але матч паказала, што трэба перастроіцца. Зрабілі гэта на 7-й хвіліне, плюс потым яшчэ пару разоў перабудоўваліся, каб кампенсаваць розныя сітуацыі.

– Прыкладна за месяц «Славія» правяла ўжо тры паядынкі з «Тарпеда», і не атрымала ніводнай перамогі. Колькі яшчэ матчаў трэба, каб перамагчы жодзінцаў?

– Але дынаміка-та станоўчая. Ведаеце, можа, гэтыя словы нікога не задаволяць, але каманда знаходзіцца ў перыядзе станаўлення. Час, за які мы павінны былі яго прайсці, мы патрацілі на рэабілітацыю і аднаўленне футбалістаў. Можна канстатаваць, што студзень і люты, ды і сакавік, гэта былі не нашыя месяцы ў плане арганізацыі, развіцця функцыяналу і гэтак далей. Тое, што мы павінны былі рабіць раней, мы вымушаныя рабіць зараз. Але лічу, што мы знаходзіцца ў станоўчай дынаміцы. А колькі матчаў – не ведаю, мы не ў хакей да сямі перамог гуляем.

Напрыканцы хацеў бы павіншаваць жодзінскі клуб з перамогай, яго трэнерскі штаб. Факт ёсць факт: Жодзіна ў фінале, жадаю яму поспехаў, – сказаў Біёнчык.