Усе навіны

«Шахцёр» і «Энергетык-БДУ» не выступяць у еўракубкавым сезоне-2023/24

11 траўня, 12:52
34

Камітэт па клубным ліцэнзаванні АБФФ прыняў рашэнне пра адмову «Шахцёру» і «Энергетыку-БДУ» ў выдачы ліцэнзій УЕФА на сезон-2023/24.

«Гарнякам» адмоўлена ў ліцэнзіі за парушэнне агульных абавязкаў суіскальніка ліцэнзіі. Акрамя таго ў працэсе ліцэнзавання «Шахцёр» падаў у АБФФ фінансавую справаздачнасць, якая не адлюстроўвае ў поўнай меры кантрактныя абавязанні клуба перад футбалістамі, г.зн. прадстаўленая фінансавая справаздачнасць скажоная.

«Энергетыку-БДУ» таксама адмоўлена ў ліцэнзіі за парушэнне агульных абавязкаў суіскальніка ліцэнзіі, а таксама за парушэнне юрыдычных і фінансавых крытэрыяў рэгламенту па ліцэнзаванні АБФФ для УЕФА, паколькі клуб працэсе ліцэнзавання прадставіў у АБФФ фінансавую справаздачнасць, якая не адлюстроўвае ўсе даходы і выдаткі суіскальніка.

Абодва клубы могуць абскардзіць гэтае рашэнне на працягу трох працоўных дзён звярнуўшыся ў апеляцыйны камітэт па клубным ліцэнзаванні АБФФ.

Паказаць яшчэ 34