Усе навіны

Дыскваліфікацыі Корзуна, Гардзяйчука і 23 прадстаўнікоў «Белшыны»-2022 набудуць моц толькі ў выпадку нявыплаты штрафаў

11 траўня 2023, 16:05
4

Прэс-служба АБФФ на запыт football.by патлумачыла пытанне дыскваліфікацый па справе «Шахцёра».

Паведамляецца, што для гульцоў брэсцкага «Дынама» Міхаіла Гардзяйчука і «Шахцёра» Мікіты Корзуна (гадавыя баны) і 23 чалавек, якія ў ЧБ-2022 прадстаўлялі «Белшыну» (паўгадавыя баны), дыскваліфікацыі набудуць моц толькі ў выпадку нявыплаты прызначаных штрафаў па 9 чэрвеня.

Да названай даты ўсе названыя асобы могуць працаваць у белфутболе без абмежаванняў.