Усе навіны

Ахвяра Дані Алвеса: «Ён біў мяне і казаў абразы накшталт «ты мая маленькая шлюха»

11 траўня, 21:45

Стала вядома, што казала працаўнікам паліцыі дзяўчына, якая пацярпела ад сексуальнага гвалту з боку былога абаронцы зборнай Бразіліі Дані Алвеса.

«Я добраахвотна пайшла ў прыбіральню, і, пацалаваўшыся некалькі разоў, сказала яму, што хачу сысці, але ён сказаў «Не» і зачыніў дзверы. Ён пачаў казаць абразы накшталт «ты мая маленькая шлюха» і пачаў біць мяне.

Ён кінуў маю сумку на падлогу і схапіў мяне за адзенне. Мне ніхто не паверыць, таму што на камерах бачна, як я добраахвотна пайшла ў прыбіральню», – сказала дзяўчына.

Сяброўка ахвяры таксама дадала, што пранікненне сапраўды было.

Нагадаем, інцыдэнт здарыўся ў канцы мінулага года ў начным клубе Sutton. Пасля таго Дані Алвес быў арыштаваны і зараз знаходзіцца ў турме. Некалькі разоў бразілец даваў у судзе розныя паказанні, якія супярэчаць адно аднаму.