Усе навіны

Жазэ Маўрынью: «Калі б «Рома» у снежні вылецела з ЛЕ, то зараз была б на другім ці трэцім месцы ў Серыі А»

11 траўня, 21:30

Галоўны трэнер «Ромы» Жазэ Маўрынью лічыць, што ў яго каманды занадта кароткая лаўка запасных.

«Я нікога не абвінавачваю, але паглядзіце на «Інтэр»: у матчы з намі яны выкарыстоўвалі звязку Рамэлу Лукаку – Хаакін Карэа, а сёння (учора ў матчы супраць «Мілана» – заўв.), у іх гуляюць Эдзін Джэка і Лаўтара Марцінес.

Працягваючы пра «Інтэр», то пасля таго, як траўмаваўся Робін Гозенс, яны выпускаюць Матэа Дарміяна і Стэфана дэ Врэя. У мяне ж – Філіпа Місоры, Джакама Фаціканці і Луіджы Керубіні.

Калі б мы ў снежні вылецелі з Лігі Еўропы, то зараз былі б на другім ці трэцім месцы ў Серыі А», – сказаў Маўрынью.

Сёння падапечныя Жазэ дома гуляюць з «Баерам» у першым паўфінальным матчы Лігі Еўропы. Пачатак гульні – у 22:00.