Усе навіны

Экс-дырэктар БАТЭ Зубкоўскі зарабіў больш за ўсіх сярод агентаў у белфутболе ў 2022-м, Валерый Ісаеў і Радзівонаў не атрымліваў выплат

12 траўня, 11:38

АБФФ апублікаваў інфармацыю аб агульнай суме ўзнагарод, выплачанай акрэдытаваным агентам АБФФ усімі футбалістамі і клубамі ў 2022 каляндарным годзе.

Так экс-дырэктар БАТЭ Аляксандр Зубкоўскі зарабіў больш за ўсіх – 218,270.40 беларускіх рублёў.

Сярод тых агентаў, што зарабілі за 2022 год, значацца: Яўген Гайдук (151,743 беларускіх рубля), Уладзімір Касакоўскі (4,670), Віталь Ледзенеў (82,948), Валерый Русецкі (170,818.28), Дэрэк Этука (18,7) Мікіта Ісаеў (11,990), Аляксандр Перапечка (191,045.43), Яна Паборцава (126.13), Дзмітрый Хлебасолаў (4,830).

Адзначым, што Валерый Ісаеў і Віталь Радзівонаў не атрымалі выплаты.