Усе навіны

Дуайт Ёрк: «Холанд не патрапіў бы ў «МЮ»-1998/99»

12 траўня, 12:03

Былы нападаючы «Манчэстэр Юнайтэд» Дуайт Ёрк лічыць, што Эрлінг Холанд не зайграў бы ў камандзе сэра Алекса Фергюсана ўзору сезона 1998/99.

«Улічваючы тое, як мы гулялі, Эрлінг Холанд не патрапіў бы ў нашу каманду. Без шанцаў. Навошта парушаць нашу з Эндзі Коўлам сувязь?» – сказаў Ёрк.

У сезоне 1998/99 «Манчэстэр Юнайтэд» выйграў трэбл.