Усе навіны

Тыяга Сілва можа скасаваць кантракт з «Чэлсі» і летам вярнуцца ў «Флуміненсе» (Globo Esporte)

12 траўня, 16:58

Абаронца «Чэлсі» Тыяга Сілва ў летняе трансфернае акно можа пакінуць каманду, інфармуе Globo Esporte.

Крыніца паведамляе, што 38-гадовы абаронца разарве кантракт з арыстакратамі, які ў лютым працягнуў да лета наступнага года.

Бразілец хоча датэрмінова спыніць супрацоўніцтва з «сінімі» і вярнуцца ў «Флуміненсе», дзе плануе завяршыць кар'еру. Сілва знаходзіўся ў структуры бразільскага клуба ў другой палове 90-х і выступаў за каманду з 2006 да 2009 года.

Паведамляецца, што пра сыход Сілвы будзе абвешчана пасля гульні з «Ньюкаслам» у апошнім туры сезона АПЛ.

Бразілец гуляе за «Чэлсі» з лета 2020 года. У гэтым сезоне на яго рахунку 2 асісты ў 32 матчах.