Усе навіны

«Рэал» прайграў суд эмірацкай кампаніі, якая павінна была стаць спонсарам клуба і дапамагчы з фінансаваннем рэканструкцыі «Санцьяга Бернабеу»

14 траўня, 15:58

«Рэал» прайграў арбітражны суд эмірацкай кампаніі Mubadala, якая павінна была стаць спонсарам клуба і дапамагчы яму з мадэрнізацыяй «Санцьяга Бернабеу», паведамляе Reuters.

У 2014 годзе клуб дамовіўся пра стратэгічнае партнёрства з фондам International Petroleum Investment Co (IPIC), які зараз належыць Mubadala, каб ён дапамог мадрыдцам прафінансаваць запланаваны капітальны рамонт стадыёна.

Аднак у 2015 годзе Вярхоўны мадрыдскі суд часова забараніў «Рэалу» праводзіць работы па рэканструкцыі стадыёна пасля пазову групы абаронцаў навакольнага асяроддзя.

Новы план, зацверджаны гарадской радай Мадрыда ў 2017 годзе, адрозніваўся ад першачарговага, які і быў узгоднены паміж клубам і Mubadala, таму апошнія выйшлі з пагаднення.

Суд пастанавіў, што тэрмін дзеяння спонсарскага кантракта скончыўся ў момант зацвярджэння абноўленага праекта ў 2017 годзе.

«Рэал» спрабаваў спагнаць з Mubadala 400 млн еўра, паколькі лічыў, што інвестар не выканаў спонсарскае пагадненне, згодна з якім атрымаў бы права на назву «Санцьяга Бернабеу» на 20 гадоў.