Усе навіны

«Ман Сіці» выйграў 10-ы матч запар у АПЛ з агульным лікам 32:7

14 траўня, 18:10

«Манчэстэр Сіці» на выездзе разграміў «Эвертан» у 35-м туры чэмпіянату Англіі – 3:0.

Дубль і асіст аформіў Ілкай Гюндаган, яшчэ адзін гол на рахунку Эрлінга Холанда.

«Гараджане» пасля гэтай гульні захавалі перавагу над «Арсеналам» у 4 ачкі ў табліцы АПЛ. Пакуль каманды маюць па 35 згуляных матчаў, аднак сёння лонданцы яшчэ правядуць сустрэчу з «Брайтанам».

Падапечныя Хасепа Гвардыёлы атрымалі ўжо 10-ю запар перамогу ў рамках чэмпіянату. Агульны лік у гэтых турах – 32:7.