Усе навіны

Аляксандр Глеб пра свайго брата: «Перахвалілі. Брат сам усё гэта разумее выдатна. Шкада, што ён рэалізаваў свой талент на адсоткаў 15»

14 траўня 2023, 20:45

Аляксандр Глеб распавёў, што думае пра кар'еру свайго брата Вячаслава.

– Спецыялісты ў нашым футболе ўспамінаюць, што твой брат Слава ў дзяцінстве быў таленавіцейшы за цябе…

– Першым пра гэта загаварыў дзіцячы трэнер Валянцін Дамашэвіч... Гэта яго субʼектыўнае меркаванне... Хоць Слава выглядаў вельмі добра. Але ў нас розныя задаткі. Ён вельмі хуткі, тэхнічны, з ударам – усё меў, каб стаць гульцом сусветнага ўзроўню. Не ўсё атрымалася. Брат сам шмат пра гэта распавядаў. Характару не даставала, усе ведаюць пра гэта. Ён шмат спрачаўся, лаяўся з трэнерамі. У ключавыя моманты паказваў сваё «фе». Успамінаю, што ў «Штутгарце» яго на руках насілі. Толькі пра яго і казалі ў захопленых танах, а іншыя нямецкія школы хацелі перавабіць Славу. Перахвалілі, увогуле... Брат сам усё гэта разумее выдатна. Шкада, што ён рэалізаваў свой талент на адсоткаў 15, – сказаў Глеб.