Усе навіны

Хаві стаў 5-м у гісторыі «Барселоны», хто выйграў Ла Лігу як футбаліст і трэнер

15 траўня 2023, 10:08

«Барселона» стала чэмпіёнам Іспаніі сезона 2022/23.

Для галоўнага трэнера Хаві гэта першае чэмпіёнства ў гэтай ролі. Як футбаліст «Барселоны» ён 8 разоў заваяваў чэмпіёнства Ла Лігі, апошні раз – у 2015 годзе.

Хаві стаў 5-м прадстаўніком «Барселоны», які атрымаў тытул чэмпіёна Іспаніі ў якасці трэнера і гульца. Да яго гэта ўдавалася Хасэпу Саміцье, Ёхану Кройфу, Пепу Гвардыёле і Луісу Энрыке.