Усе навіны

Экс-трэнер Венгер: «Я адмаўляў «Рэалу», «Ювентусу», «ПСЖ», зборным Англіі і Францыі»

15 траўня, 14:52

Былы французскі трэнер Арсен Венгер расказаў, што на працягу сваёй кар'еры адмаўляў многім клубам дзеля «Арсенала».

«Я адмаўляў «Рэалу», адмаўляў «Ювентусу», адмаўляў «ПСЖ», зборным Англіі і Францыі.

Сёння многія людзі падыходзяць да мяне і гавораць: «Дзякуй вам за тое, што вы зрабілі для «Арсенала».

Яны разумелі, што клуб быў маім прыярытэтам, і я веру, што клуб паважаюць ва ўсім свеце, бо ягоныя каштоўнасці зрабілі сваю справу.

Я адчуваў, што калі я змагу пакінуць пасля сябе спадчыну, пабудаваць трэніровачную базу, стадыён, акадэмію, то хлопцы, якія прыйдуць пасля мяне, змогуць працаваць у годных умовах», – сказаў Венгер.