Усе навіны

Рубен Невеш узгадніў умовы асабістага кантракта з «Барселонай»

15 траўня, 15:56

Паўабаронца «Вулверхэмптана» Рубен Невеш узгадніў умовы асабістага кантракту з «Барселонай», паведамляе Фабрыцыа Рамана.

Зараз у клуба іншыя прыярытэты на трансферным рынку, напрыклад, паўабаронца «Сасьедада» Марцін Субімендзі, але партугалец гатовы пачакаць.

Журналіст The Telegraph Джон Персі адзначае, што «Вулвз» хочуць мінімум 50 млн еўра за трансфер свайго паўабаронцы.

Клуб не збіраецца прадаваць Рубена канкурэнтам па АПЛ або зацягваць да заканчэння кантракта футбаліста і адпускаць яго бясплатна. Кіраўніцтва ведае пра даўняе жаданне Нявеша гуляць у Лізе чэмпіёнаў.

Каталонцы гатовы зрабіць стартавую прапанову ў бліжэйшыя некалькі тыдняў. «Вулверхэмптан» не цікавіць абмен футбалістамі ці грошы + футбаліст.