Усе навіны

Аляксей Бага: «Калі хтосьці з «Шахцёра» вырашыць пераехаць у новую краіну, новую каманду, прыму гэта з разуменнем»

15 траўня 2023, 20:42

Галоўны трэнер салігорскага «Шахцёра» Аляксей Бага распавёў пра стан каманды пасля рашэння КДК АБФФ.

«Караблём, які тоне, мы «Шахцёр» не назавем. Мы на плаву, глядзім наперад і ўпэўненыя ў сабе, што б не адбывалася. Калі нехта з хлопцаў вырашыць, перш за ўсё, пераехаць у новую краіну, новую каманду, я прыму гэта з разуменнем», – цытуе Багу Sport5 са спасылкай на праграму «Арэна».

Нагадаем, КДК АБФФ разгледзеў інфармацыю, што ў ЧБ-2022 кіраўніцтва «Шахцёра» арганізавала дагаворныя матчы і фінансава стымулявала клубы вышэйшай лігі. У выніку «Шахцёр» быў пазбаўлены залатых медалёў, «Энергетык-БДУ» – сярэбраных. У гэтых клубаў і «Белшыны» таксама знялі ачкі на сезоны 2023 і 2024 гадоў. 30 чалавек атрымалі розныя дыскваліфікацыі і штрафы, але 25 з іх не будуць забаненыя, калі выплацяць прызначаныя сумы. Падрабязней пра справу «Шахцёра» можна даведацца па спасылцы ніжэй.