Усе навіны

Рафаэл Леау: «Навучыўся дрыблінгу, калі глядзеў відэа на YouTube з удзелам Раналду і Раналдыньё»

16 траўня 2023, 08:56

Вінгер «Мілана» Рафаэл Леау распавёў, з каго браў прыклад у дзяцінстве ў плане футбольных уменняў.

«Маімі кумірамі былі Раналдыньё і Крышціяну Раналду. Калі я рос, то за гэтымі футбалістамі я спрабаваў сачыць, пераймаць іх.

Таму, што я зараз умею, дрыблінг, я навучыўся, калі глядзеў відэа на YouTube з іх удзелам. Гэта мае куміры, я хацеў бы зрабіць сабе такую ж кар'еру», – сказаў Леау.

Статыстыка партугальца ў бягучым сезоне тут.