Усе навіны

Інсайдэр Фрыдман: «Шаранговіча маглі абмяняць перад дэдлайнам»

16 траўня, 13:31

Інсайдэр Эліат Фрыдман пракаментаваў будучыню беларускага форварда «Нью-Джэрсі» Ягора Шаранговіча.

– Ці ёсць у «Нью-Джэрсі» месца для Ягора Шаранговіча? Гэта выдатнае пытанне, таму што, наколькі я чуў, яго сапраўды маглі абмяняць перад дэдлайнам, паколькі яго арбітражнае ўзнагароджанне чакаецца высокім.

У Шаранговіча сапраўды добры арбітражны кейс. Відавочна, што «Нью-Джэрсі» пакінуў хакеіста ў сябе. Але калі расстаўляць прыярытэты, то самае вялікае рашэнне клуба не тычыцца Шаранговіча. Будучыня форварда залежыць ад таго, якім будзе яго наступны кантракт, і ад кавалачкаў галаваломкі, якія складаюцца вакол яго, Йеспера Братаа і Ціма Маера, - сказаў Фрыдман