Усе навіны

«Арсенал» атрымае 6 млн фунтаў стэрлінгаў за выкуп Мары ў «Монцу»

16 траўня 2023, 15:00

«Монца» збіраецца скарыстацца правам выкупу Пабла Мары, які мінулым летам перайшоў у каманду з «Арсенала» на правах арэнды.

Як паведамляе Evening Standard, за гэты трансфер «Арсенал» атрымае 6 мільёнаў еўра. У арэнднай дамове паміж клубамі быў прапісаны пункт аб абавязковай опцыі выкупу ў выпадку, калі «Монца» захавае прапіску ў Серыі А, а сам гулец згуляе пэўную колькасць гульняў.

Па выніку 35 тураў «Монца» ідзе дзевятай у чэмпіянаце Італіі, а Мары прыняў удзел у 27 матчах, у якіх вызначыўся адным голам.