Усе навіны

Гвардыёла выйграў свой 13-й матч у якасці трэнера супраць «Рэала» – гэта найлепшы паказчык у 21-м стагоддзі

18 траўня, 08:29

«Манчэстэр Сіці» па суме двух матчаў перамог «Рэал» (1:1, 4:0) і выйшаў у фінал Лігі чэмпіёнаў, дзе згуляе супраць «Інтэра».

Для Пепа Гвардыёлы гэта 13-я перамога ў якасці трэнера ў матчы супраць «сметанковых», што з'яўляецца найлепшым паказчыкам у 21-м стагоддзі.

У найбліжэйшага праследавацеля Эрнэста Вальвердэ толькі 9.