Усе навіны

Сярод трансферных планаў «Рэала» на лета ёсць магчымыя продажы Луніна, Мендзі і Адрыясолы

18 траўня, 13:44

Сталі вядомыя трансферныя планы «Рэала» на міжсезонне.

Relevo пацвярджае, што галоўны трэнер Карла Анчалоці застанецца на сваёй пасадзе і будзе ўцягнуты ў працэс фарміравання саставу.

Што тычыцца набыццяў, то клуб завершыць пагадненні па левым фулбеку «Рая Вальекана» Франэ Гарсіі і хаўбеку дортмундскай «Барусіі» Джуду Белінгему.

З Карымам Бенземам, Лукай Модрычам і Тоні Кроасам будуць працягнуты кантракты. Новага форварда элітнага ўзроўню мадрыдцы не будуць падпісваць, а дадуць больш шанцаў Альвара Радрыгесу з «Кастыльі».

Сярод патэнцыйных продажаў – Андрэй Лунін, Ферлан Мендзі і Альвара Адрыясола.