Усе навіны

«Манчэстэр Сіці» аспрэчыў рашэнне аб 115 парушэннях правілаў Прэм'ер-лігі, паколькі кіраўнік судовай камісіі зʼяўляецца фанам «Арсенала»

18 траўня 2023, 19:25
1

«Манчэстэр Сіці» абскардзіў удзел у справе Мюрэя Розэна, кіраўніка незалежнай судовай камісіі Прэм'ер-лігі, паведамляе The Times.

Клуб апратэставаў законнасць расследавання і прыцягнення адваката, адказнага за дысцыплінарны працэс па справе аб 115 парушэннях клубам правілаў Прэмʼер-лігі.

Прычынай падачы апеляцыі паслужыла тое, што на сайце Розэна паказана, што ён зʼяўляецца «чальцом MCC і ФК «Арсенал».

«Гараджанаў» абвінавачваюць у непрадастаўленні поўнай інфармацыі аб зарплаце трэнера Раберта Манчыні за чатыры сезоны, якія ён правёў у клубе.