Усе навіны

Юдчыц пра вяртанне пасля траўмы: «Месяц індывідуальнай працы, потым буду ўжо падключацца ў агульную групу брэсцкага «Дынама»

19 траўня, 15:53
1

Абаронца брэсцкага «Дынама» Яўгені Юдчыц распавёў клубнай прэс-службе пра сваё аднаўленне пасля траўмы крыжападобных звязкаў.

– Даўно ад цябе нічога не было чуваць. Можаш узгадаць, што гэта за траўма, як яна была атрымана, і як вось гэта праходзіў гэты час, ужо фактычна паўгода, пакуль цябе не было тут?

– Траўму я атрымаў у лістападзе мінулага года ў гульні з «Шахцёрам» на выездзе. Далей у снежні зрабіў аперацыю і да гэтага моманту ўвесь час аднаўляўся ў Мінску.

– Гэта быў індывідуальны план, заняткі, фізіятэрапія?

– Так, я займаўся рэабілітолагам у спартыўным цэнтры, пад назіраннем лекараў.

– Ты ўжо паволі аднаўляешся пасля гэтай цяжкай траўмы. Як адчуваеш сябе, як уражанне ў прынцыпе ад таго, што ты ўжо вярнуўся бліжэй да партнёраў па камандзе?

– Вельмі рады вярнуцца, можна сказаць, у Брэст. Вярнуцца на трэніровачныя палі да каманды, таму што я гэтага доўга чакаў. У прынцыпе, настрой добры. Паціху буду ўлівацца і рыхтавацца да выхаду на поле.

– Увесь гэты час пакуль цябе не было, ты, відавочна, сачыў за «Дынама». Вынікі, зразумелая справа, не самыя лепшыя, як у цэлым уражанні ад гульні каманды? Можа нейкі ёсць збоку погляд, што не атрымліваецца, што атрымліваецца?

– Так, вядома, сачыў за камандай, перажываў, падтрымліваў каманду кожнага футбаліста.

Вынік, не ведаю, што сказаць на гэты конт, але думаю, што мы ў правільным кірунку і ў далейшым усё ў нас будзе добра.

– Датычна твайго вяртання, як-то можна падрабязней? Цяпер ты трэніруешся ўжо крышку з мячом. Як хутка ты ўжо вернешся ў агульную групу для пачатку, а потым ужо на поле?

– Па праграме ў мяне месяц індывідуальнай працы, потым буду ўжо падлучацца да ўсёй камандзе ў агульную групу.

Але там ужо, як Бог дасць, дык ужо ж будзе. Спадзяюся, усё будзе добра, і вярнуся як мага хутчэй, – сказаў Юдчыц.