Усе навіны

Спалеці хоча пакінуць «Напалі», клуб ужо кантактаваў з Бенітэсам

19 траўня, 16:45

Галоўны трэнер «Напалі» Лучана Спалеці збіраецца пакінуць клуб гэтым летам, паведамляе Corriere dello Sport.

Аўрэліа Дэ Лаўрэнціс гатовы прапанаваць спецыялісту новы кантракт да 2025 года, але Спалеці на дадзены момант непахісны ў сваім рашэнні з-за напружаных адносін з прэзідэнтам клуба.

Паміж бакамі ўзніклі спрэчкі на апошняй сустрэчы, дзе якраз абмяркоўваліся ўмовы магчымага падаўжэння кантракта.

Паводле інфармацыі La Gazzetta dello Sport, «Напалі» пачаў перамовы з Рафай Бенітэсам на выпадак сыходу трэнера. Іспанец ужо працаваў з камандай з мая 2013-га па май 2015-га.

Нагадаем, разам са Спалеці неапалітанцы выйгралі сваё першае за 33 гады Скудэта.

У пачатку траўня трэнер заявіў, што клуб скарыстаўся опцыяй у ягоным кантракце і падоўжыў з ім кантракт да чэрвеня 2024-га.