Все новости

Іван Біёнчык: «Гульцы «Славіі» не раз выступалі ў ролі абаронцаў «Слуцка», якія выносілі мяч з пустых варот супернікаў»

19 траўня 2023, 22:15

Галоўны трэнер «Славіі» Іван Біёнчык падзяліўся меркаваннем пра матч са «Слуцкам» (1:0) у 9-м туры чэмпіянату Беларусі.

– Добры матч. Цешуся, што перамаглі. Мае віншаванне ўсім заўзятарам, камандзе, супрацоўнікам клуба.

– Ваш слуцкі калега лічыць, што іх пройгрыш несправядлівы. Якое ваша меркаванне?

– Каментаваць чужое меркаванне не зусім карэктна, асабліва калі гаворка аб калегу. Яго прыкрасць зразумелая. Але, дзеля справядлівасці, гэта нашы гульцы не раз выступалі ў ролі абаронцаў «Слуцка», якія выносілі мяч з пустых варот супернікаў.

Так, нагнятанне з іх боку было, але гэта лагічна пры ліку 1:0. Так што, лічу, нашая перамога, што называецца. па сутнасці. Мы эфектыўна гулялі ў ціск, у сярэдзіне. На нейкім этапе адышлі ад першапачатковага плана, але проста таму, што таго запатрабавала логіка гульні.

І пытанне больш стаяла ў тым, ці зможам мы павялічыць перавагу і закрыць пытанне. Не атрымалася, хаця мы былі настойлівыя: гульцы нашай групы атакі нават часцей адбіралі мяч у візаві, чым гэта рабіла наша група абароны.

Наогул жа хто мог павялічыць перавагу, а хто зраўняць – вечныя развагі пасля матчу. Тут звычайна кожны будзе хваліць сябе, – сказаў Біёнчык.