Усе навіны

Дырэктар «Макслайна» Іваненка прызначаны в. а. галоўнага трэнера ў камандзе

20 траўня, 11:23

Прэс-служба «Макслайна» паведаміла, што дырэктар каманды Андрэй Іваненка прызначаны выконваючым абавязкі галоўнага трэнера ў клубе.

«Сам сябе не прызначыш – ніхто не прызначыць.

Андрэй Іваненка – в. а. галоўнага трэнера на гульню з «Бумпрамам», дапамагаць яму будзе Юры Мельнікаў, які ўзначальваў каманду ў 2020-2021 гадах», – паведамляе прэс-служба клуба.

Раней, «Макслайн» пакінуў Глеб Кулебін. Гэта стала для клуба 4-й адстаўкай трэнера за год. 19 мая 2022 года клуб пакінуў штаб Піліпа Палякова, пасля чаго галоўнымі трэнерамі былі Леанід Лагун, Юрый Пунтус і Кулебін.

Пасля 7-мі тураў у першай лізе «Макслайн» займае 5-ы радок з 12 баламі, застаючы ад лідара – «Арсенала» з Дзяржынска – на 9 ачкоў.