Усе навіны

«Ман Сіці» стаў пятым клубам, якому ўдалося тройчы запар выйграць чэмпіянат Англіі

20 траўня, 23:45

Дзякуючы паразе «Арсенала» ў матчы з «Нотынгем Форэст» (0:1) «Манчэстэр Сіці» датэрмінова стаў чэмпіёнам Англіі ў сезоне 2022/23.

Для «гараджанаў» гэты тытул АПЛ стаў трэцім у апошніх трох сезонах. Такім чынам, «Манчэстэр Сіці» увайшоў у пералік клубаў, якім удавалася тройчы запар выйграць чэмпіянат Англіі.

Падобнае дасягненне ў свой час пакаралася «Хадэрсфілду», «Арсеналу», «Ліверпулю» і «Манчэстэр Юнайтэд».