Усе навіны

Левандоўскі пра зварот Бальдэ і Раберта да расіян: «Клуб збіраецца прыняць нейкія меры ў адказ на гэтую сітуацыю»

21 траўня, 19:30

Нападаючы «Барселоны» і капітан зборнай Польшчы Роберт Левандоўскі адрэагаваў на відэазварот аднаклубнікаў Алекса Бальдэ і Сэрджы Раберта да расійскіх заўзятараў пасля перамогі ў Ла Лізе.

«Пра гэты запіс я даведаўся праз некаторы час і, мякка кажучы, быў вельмі здзіўлены. Я спытаў клуб пра гэту сітуацыю і ведаю, што гэта была не афіцыйная пазіцыя, а заява падчас сустрэчы са СМІ, якія валодаюць правамі на трансляцыю Ла Лігі.

У такіх сітуацыях ты часта нават не ведаеш, з кім размаўляеш. Гэта, вядома, не тлумачэнне, таму што відавочна пра нешта не паклапаціліся – і ў выніку атрымалася вельмі дрэнна. У той жа час, наколькі мне вядома, клуб збіраецца прыняць нейкія меры ў адказ на гэтую сітуацыю», – сказаў Левандоўскі.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.