Усе навіны

Томас Тухель: «Калі «Баварыя» ўпусціць чэмпіёнства, то я буду несці адказнасць за гэта»

21 траўня, 19:35

Галоўны трэнер «Баварыі» Томас Тухель пасля паражэння ад «Лейпцыга» (1:3) у рамках 33-га тура Бундэслігі расказаў, што калі мюнхенцы не выйграюць чэмпіянат, ён будзе несці за гэта адказнасць.

«Калі мы выпусцім тытул, і я буду на броўцы, я буду несці адказнасць.

Я не буду шукаць апраўданняў і пастараюся выступіць значна лепш у наступным сезоне», – сказаў Тухель у эфіры ZDF.

За тур да завяршэння чэмпіянату ў актыве «Баварыі» 68 ачкоў, а ў «Барусіі» Д, якая мае матч у запасе, 67 заліковых балаў.