Усе навіны

Дзі Марыя блізкі да таго, каб пакінуць «Юве» – клуб лічыць, што ўзровень аргенцінца не адпавядае яго заробку

22 траўня, 08:37

Вінгер «Ювентуса» Анхель Дзi Марыя ўлетку можа пакінуць каманду, не падоўжыўшы свой кантракт. Пра гэта паведамляе Sky Italia.

Турынцы раней разважалі над пралангацыяй дамовы 35-гадовага футбаліста, аднак зараз блізкія да таго, каб адпусціць яго.

Клуб хоча будаваць каманду на будучыню і лічыць, што ўзровень выступаў аргентынца не адпавядае ягонаму заробку. Таксама на сітуацыю ўплываюць рэгулярныя траўмы Анхеля.

У бягучым сезоне Ды Марыя правёў за «Юве» 37 матчаў, у яго актыве 8 галоў і 7 асістаў. Падрабязная статыстыка – тут.