Усе навіны

Агент Сялюк: «Бакіч – гулец узроўню «Слуцку», але ў старце мінскага «Дынама». Скрыпчанка адпачывае ў Чарнагорыі ў яго сваякоў?»

23 траўня, 11:18

Агент Дзмітрый Сялюк выказаўся пра футбалістаў мінскага «Дынама» Джозэфа Аду і Душана Бакіча.

«Шчыра кажучы, я б забраў Джозэфа ў іншы клуб. Па ўсіх статыстычных паказчыках ён лепшы за сваіх канкурэнтаў па пазіцыі. Але гуляе за дубль. Джозэф самы хуткі гулец у чэмпіянаце Беларусі. Калі нехта кажа, што не, гатовы паставіць грошы і паспрачацца. Я нават фору дам за 8 метраў. Бег па даўжыні ўсяго футбольнага поля і хто акажацца хутчэй. Калі б ён быў горшы за астатніх, я б наадварот заткнуўся і сказаў: прабачце, што я прывёў вам такога гульца.

Вось возьмем, напрыклад, Бакіча. Гэта гулец узроўня «Слуцка», пры ўсёй маёй павазе да гэтай каманды. Але чалавек зараз выходзіць у старце на пастаяннай аснове. Я не разумею, Скрыпчанка адпачывае ў Чарнагорыі ў яго сваякоў, альбо ў яго ляжак там ёсць і Бакіч яго аплачвае?» – сказаў Сялюк.